Заўтра суд разгледзіць скаргу адвакатаў Някляева
https://spring96.org/be/news/40420
2011
2011-01-05T14:31:18+0200
2011-01-05T14:31:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Уладзіміру Някляеву будзе разгледжана заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з адвакатаў палітыка Уладзімір Бурштынаў. Пры гэтым ён выказаў сумненні ў тым, што Някляева 6 студзеня даставяць у суд на разгляд скаргі, і паведаміў, што плануе сустрэцца са сваім падабаронным на гэтым тыдні.