У Брэсце сёння асуджаны трое давераных асобаў апазіцыйных кандыдатаў
https://spring96.org/be/news/40013
2010
2010-12-22T18:08:27+0200
2010-12-22T18:08:27+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння па 5 сутак адміністратыўнага арышту атрымалі трое жыхароў Брэста – давераныя асобы апазіцыйных кандыдатаў, якія былі затрыманы ўчора ў 22.40. Бакура Юрыя і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі ў “лаянцы матам” (арт.17.1 КаАП “дробнае хуліганства”). Таксама 5 сутак атрымаўў давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Дзмітрый Шухрай -- ён быў абвінавачаны ў “непадпарадкаванні патрабаванням міліцы” (арт. 23.4 КаАП).
Рашэнне аб арышце актывістаў выбарчай кампаніі прымала суддзя Іна Ціўнова -- суд Маскоўскага раёну г. Брэста.