Мінск: Два незалежныя назіральнікі пазбаўлены акрэдытацыі
https://spring96.org/be/news/39652
2010
2010-12-18T18:25:23+0200
2010-12-18T18:25:23+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла Валянціна Свяцкая, 18 снежня на ўчастку N 37 у Кастрычніцкім раёне Мінска пазбаўленыя акрэдытацыі два незалежныя назіральнікі – Іван Умрэйка і Ганна Жоль. Як сказана ў рашэнні камісіі, незалежнае назіранне спынена “ў сувязі з тым, што не хапае месца на выбарчым участку”.
Па словах іншага мінскага назіральніка, Веры Ухналёвай, Іван Умрэйка і Ганна Жоль падалі скаргі на незаконнае пазбаўленне іх паўнамоцтваў у Цэнтрвыбаркам і Мінскую гарадскую выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”