viasna on patreon

Выбары ў Гомелі: Цырк, псіхолагі, кіно і канцэрты

2010 2010-12-18T16:41:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-cirk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія ўлады грунтоўна падрыхтаваліся да выбараў, якія ў абласным цэнтры, без сумневу, пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні. На некаторых участках нават фокуснікі будуць выступаць. На ўчастках у Чыгуначным раёне адчыняцца «гульнявыя пакоі», то бок бацькі пакінуць там, пры жаданні, дзяцей, а самі пойдуць галасаваць, а таксама глядзець канцэрты, выставы, атрымліваць кансультацыі юрыстаў, урачоў ды спецыялістаў ЖЭУ. Цікава, што на ўчастках у Чыгуначным і Савецкім раёнах пройдуць «бяспройгрышныя латарэі», а БРСМ абяцае падарункі тым, хто будзе галасаваць упершыню.

Для электарату, які будзе галасаваць на участку №45 у Савецкім раёне, падрыхтавана змястоўная праграма на цэлы дзень: фонавая музыка, сустрэча з паэтам, выяздны кінатэатр, кансультацыі псіхолагаў і сацыяльных педагогаў па праблемах сямейнага выхавання, спектакль, спаборніцтвы па шашках-шахматах, дартсу, кірмаш вакансій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства