Наклад газеты "Товарищ" супрацоўнікамі АБЭЗ вывезены ў невядомым накірунку
17.03.2006 раніцай у Мінску міліцыя затрымала наклад газеты "Товарищ", надрукаваны ў Маскве і бесперашкодна ўвезены ў Беларусь з Расіі.
Каля 8-й гадзіны раніцы, калі ішла разгрузка накладу з фуры ў прыватны гараж Сяргея Калякіна на вул. Карастаянавай, непадалёк праязджаў міліцэйскі патруль. Убачыўшы, што ідзе разгрузка друкаванай прадукцыі, міліцыя адразу ж выклікала падмацаванне: каля 9-й гадзіны на месцы падзеяў былі ўжо і супрацоўнікі АБЭЗ, і ДАІ, і іншых службаў. Міліцыя загадала спыніць разгрузку, зачыніць машыну і везці яе ў аўтобусны парк №7. С. Калякін зачыніў разгружаныя газеты ў гаражы і заявіў, што без санкцыі пракурора нікому не дазволіць аглядаць сваю маёмасць.
Газеты, якія заставалія ў фуры, ў невядомым накірунку былі вывезеныя з тэрыторыі гаражу супрацоўнікамі АБЭЗ. Наклад суправаджвае намесьнік галоўнага рэдактара Дзьмітрый Яненка.