Аляксандр Якабсон: «Нікога з кандыдатаў, акрамя дзеючага прэзідэнта, я не ведаю»
На сустрэчы са студэнтамі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон параіў студэнтам галасаваць за таго кандыдата, якога яны добра ведаюць.
Мазырская дзяржаўная газета “Жыццё Палесся” ад 7 снежня паведаміла падрабязнасці сустрэчы кіраўніка Гомельскай вобласці са студэнтамі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна (Дмитрий Кулик. Александр Серафимович Якобсон: “Ваши знания, таланты и энергия нужны нашей области и стране!”).
На сустрэчы тэма выбараў прэзідэнта РБ была закранута падчас адказаў на пытанні з залы. Адно з іх прагучала так: ”Вы являетесь доверенным лицом кандидата в президенты Республики Беларусь А. Г. Лукашенко. Что вы можете сказать о проходящей предвыборной кампании, и как вы оцениваете потенциал других кандидатов в президенты нашей страны?”
Улічваючы, што ўсе пытанні перад такімі мерапрыемствамі фільтруюцца вертыкаллю, няцяжка здагадацца, хто аўтар гэтага прадвыбарнага труку.
Спачатку Аляксандр Якабсон удакладніў, што не першы год з’яўляецца даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, а потым нават прымусіў сябе ці то засумнявацца, ці то ўпэўніцца ў яго перамозе: “…размышляя над сегодняшним этапом, когда на главный пост претендуют 10 человек, понимаю, какой выбор может быть”. “Я владею информацией и реально знаю и область, и республику, а также людей, занимающих в нашей стране высокие и ответственные должности, - працягнуў свой адказ на пытанне Аляксандр Якабсон. - Никого из кандидатов, кроме действующего Президента, я среди них не знаю”.
Далей старшыня аблвыканкама параўнаў сёлетнія выбары прэзідэнта Беларусі са звычайным прызначэннем на пэўную пасаду аднаго чыноўніка другім: “Даже на своем областном уровне, назначая человека на руководящую должность, я никогда ни при каких обстоятельствах не назначу человека, если лично его не знаю”. “А тех людей, которых я не знаю, а вы тем более, ставить на высокие должности может только тот человек, который заблуждается в нашей сегодняшней жизни. Я считаю, что абсолютное большинство из вас так же рассуждает”, - падкрэсліў Аляксандр Якабсон.
Нагадваем, што рашэннем Мазырскага райвыканкама адукацыйныя установы не ўваходзяць у спіс дазволеных для правядзення агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Ці чыноўнікаў абластнога рангу гэта не тычыцца?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”