viasna on patreon

Брэст: На Рымашэўскага «няма эфірнага часу»

2010 2010-12-09T17:34:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-rumasheuski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Зміцер Шурхай, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 8 снежня з тэлеканалам «Буг-ТБ» быў падпісаны дагавор аб рэкламе маючай адбыцца на наступным тыдні сустрэчы гэтага прэтэндэнта з выбаршчыкамі Брэстчыны. Меркавалася, што рэклама будзе размешчана ў інфармацыйным блоку тэлеканала.

Аднак раніцай 9 снежня Дзмітрыю Шурхаю патэлефанавалі з «Буг-ТВ» і паведамілі, што дамова анулюецца, паколькі для падобнай рэкламы «няма эфірнага часу». На думку даверанай асобы кандыдата, мяркуючы па ўсім, пра такі дагавор стала вядома кіраўніцтву канала і яно вырашыла перастрахавацца.

Сустрэча Віталя Рымашэўскага з брэсцкімі выбаршчыкамі запланавана на 14 снежня ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства