viasna on patreon

Аршанскія чыноўнікі спрабуюць падмануць назіральнікаў АБСЕ

2010 2010-12-09T15:43:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/osce_nazirannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цікавыя ўражанні пакінула сустрэча актывістаў штабоў кандыдатаў у прэзідэнты ў Оршы з назіральнікамі АБСЕ. Як распавялі міжнародныя назіральнікі, у Аршанскім гарвыканкаме яны атрымалі інфармацыю, што ў складзе гарадской выбарчай камісіі прысутнічае толькі адзін работнік гэтага выканкама. Мабыць, чыноўнікі ў нервовай абстаноўцы развучыліся лічыць да двух. Адкрываем спіс сябраў камісіі, чытаем:

Іна Хамутоўская, кіраўнік справамі Аршанскага гарвыканкама.

Алег Смірноўскі - начальнік аддзела па справах моладзі Аршанскага гарвыканкама.

Яшчэ больш узрушаючую навіну прынесла сустрэча місіі АБСЕ з рэгіянальнымі СМІ. Аказалася, як дзяржаўная "Аршанская газета", так і недзяржаўныя тэлекампанія "СКІФ" і газета "Тэлекам - экспрэс" нічога не сказалі пра сустрэчы кандыдатаў Кастусёва, Някляева і Рымашэўскага з аршанцамі таму, што іх туды не запрасілі. А без запрашэння яны ні за што, крый божа, не могуць зазірнуць на адкрыты для ўсіх дыялог жыхароў горада з кандыдатамі ў Прэзідэнты. Прычым, вуснае запрашэнне, якое паступіла ад каманды Някляева не залічваецца. Вось толькі калі пісьмова іх запрасіць, тады прыйдуць. А так ні нагой! Дзіўна, што сціпласць і сарамлівасць мясцовых СМІ выяўляецца толькі тады, калі гаворка ідзе пра асвятленне апазіцыйных кандыдатаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства