viasna on patreon

Давераная асоба кандыдата Аляксандра Казуліна пакараны арыштам тэрмінам на 7 сутак "за абразу супрацоўнікаў гарвыканкаму"

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Аршанскі гарадзкі суд кіраўніка аршанскай ініцыятыўнай групы Васіля Берасьнева даставілі 14 сакавіка за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу з удзелам кандыдата на прэзыдэнты А.Казуліна, якая адбылася 11-га сакавіка ў Оршы, - прынамсі, так міліцыянты патлумачылі сваякам ягонае ўчорашняе затрыманьне. Але пакараньне актывіст атрымаў зусім за іншы ўчынак - "за абразу супрацоўнікаў гарвыканкаму".

Судзьдзя спадар Дзьмітрыеў адхіліў абвінавачаньне ў арганізацыі несанкцыянаванай вулічнай акцыі, прызнаўшы адзіным доказам супраць Васіля Берасьнева тое, што ён ёсьць даверанай асобай кандыдата Аляксандра Казуліна.

Аднак на судзе разглядаўся яшчэ адзін дакумэнт: заява загадчыка ідэалягічнага аддзелу Леаніда Фурса і загадчыка аддзелу спартовае працы, а цяпер яшчэ і намесьніка старшыні гарадзкой выбарчай камісіі Алега Казлова пра тое, што Васіль Берасьнеў абражаў апошняга нецэнзурнымі словамі. І адбывалася гэта на той самай сустрэчы з кандыдатам Казулінам 11-га сакавіка на гарадзкім кірмашы.

Нягледзячы на тое, што на сустрэчы прысутнічалі каля 300 чалавек, судзьдзя адхіліў хадайніцтва пра запрашэньне незалежных сьведак, палічыўшы дастатковымі супольныя сьведчаньні двух чыноўнікаў.

На думку юрыста- праваабаронцы Алега Граблеўскага, прысутнага на судзе, "мела месца відавочная змова двух службовых асобаў з мэтаю асудзіць апазыцыйнага актывіста", паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства