У Калінкавічах асуджаныя два актывіста штабу Мілінкевіча
https://spring96.org/be/news/3785
2006
2006-03-10T10:00:00+0200
2006-03-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Жыхары Калінкавічаў Аляксей Маневіч і Дзяніс Рабенок былі затрыманыя ў першай палове дня 9 сакавіка мясцовымі міліцыянтамі нібыта паводле хуліганскіх дзеяньняў. Да вечара абодва былі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У судзе актывісты заявілі, што міліцыя справакавала бойку, у выніку якой яны былі затрыманыя. У міліцыі гораду Калінкавічы адмовіліся камэнтаваць заявы Аляксея Маневіча і Дзяніса Рабенка.