viasna on patreon

У Шчучыне канфіскаваныя агітацыйныя буклеты Аляксандра Мілінкевіча

2006 2006-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На гарадзкім рынку сябры агітацыйнай групы раздавалі каляровыя буклеты адзінага кандыдата на Прэзідэнты ад дэмактатычных сіл, выдадзеныя на сродкі Цэнтравыбаркама - цалкам афіцыйная агітацыйная прадукцыя, з выходнымі дадзенымі, як належыць.

Міліцыянты, аднак, не захацелі слухаць тлумачэньні трох агітатараў за Аляксандра Мілінкевіча, а адвялі іх у пастарунак, склалі пратаколы канфіскацыі на амаль 500 буклетаў і запатрабавалі пісьмовыя тлумачэньні.

Траіх сябраў ініцыятыўнай групы пратрымалі каля трох гадзін у пастарунку, затым адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства