На пляцоўцы каля рынку ў Паўночным мікрараёне Пінску адбыўся напад на інфармацыйны стэнд адзінага кандыдата
https://spring96.org/be/news/3752
2006
2006-03-06T10:00:00+0200
2006-03-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў радыё Свабода пінскі актывіст выбарчага штабу Мілінкевіча Канстанцін Чувак, тры асобы павалілі стэнд і спрабавалі зьнішчыць зьмешчаныя на ім інфармацыйныя матэрыялы. Спадар Чувак выклікаў міліцыянтаў, які неўзабаве зьявіліся на месца здарэньня і затрымалі гэтых асобаў.
У пастарунку высьветлілася, што двое з затрыманых нідзе не працуюць, а яшчэ адзін назваўся рабочым трыкатажнай фірмы “Палесьсе”. Пасьля складаньня пратаколу яны былі адпушчаныя.