viasna on patreon

У абарону салігорскіх міліцыянтаў

2010 2010-10-22T11:02:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/blog.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Запіс пад такой назвай размясціў у сваім блогу на сайце САЛІГОРСК.org Павел Батуеў, які ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча.

"Ужо некалькі тыдняў я збіраю подпісы за вылучэнне Аляксея Міхалевіча кандыдатам у прэзідэнты. Літаральна пазаўчора я зайшоў з гэтай нагоды у дом,  дзе жывуць салігорскія міліцыянты. Да майго здзіўлення, жыхары гэтага дому не адмаўляліся ставіць свае подпісы ў падтрымку апазіцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты. Iнфармацыя пра гэта з'явілася на маёй прыватнай старонцы на facebook i vkontakte, a ўжo cёння з крыніцаў,  што выклікаюць давер, я атрымаў звесткі аб тым, што кіраўніцтва салігорскай міліцыі вельмі цікавіць колькасць тых,  хто падпісаўся і іхныя прозвішчы. У сувязі з гэтым я прыняў рашэнне не здаваць тыя падпісныя лісты ў выканкам, каб засцерагчы тых, хто падпісаўся, ад магчымага ціску з боку кіраўніцтва салігорскага РАУС", - заяўляе ў блогу Павел.

Інфармацыя аб тым, што "міліцыя падтрымала незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты", з'явілася днём раней таксама на праваабарончых сайтах і некаторых буйных інтэрнэт-парталах. І ўжо на наступны дзень пайшла рэакцыя кіраўніцтва мясцовага аддзелу міліцыі. Салігорскі блогер не стаў раскрываць крыніцу, з якой яму стала вядома пра ціск на супрацоўнікаў РАУС, але свае думкі з гэтай нагод выказаў грамадскі актывіст Салігорска Аляксей Валабуеў:

- Верагодна,  нехта з тых міліцыянтаў, хто пакінуў свой подпіс за Міхалевіча, скантактаваўся з Паўлам і папрасіў не здаваць тыя подпісы. Але ж важна, што гэта інфармацыя агучана. Перакананы, цяпер кіраўніцтву РАУС давядзецца папусціцца. Бо калі супраць сваіх жа супрацоўнікаў увядуць нейкія санкцыі з-за іх подпісаў за вылучэнне кандыдата, дык гэта ўжо будзе рэальны перадвыбарчы скандал.

Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" будуць і надалей сачыць за гэтай сітуацыяй.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства