Аднаўляецца суд над актывістам "Гавары праўду!" Міхасём Башурам
https://spring96.org/be/news/36473
2010
2010-10-18T10:07:42+0300
2010-10-18T10:07:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
18 кастрычніка ў Савецкім судзе Мінску адновіцца працэс у справе Міхася Башуры. Як нагадвае Радыё "Свабода", актывіста кампаніі "Гавары праўду!" судзяць за нібыта паўторную падробку дакумэнтаў.
Працэс над Башурам пачаўся 11 кастрычніка. А 15 кастрычніка пракурор Галіна Корнева нечакана папрасіла зрабіць перапынак, каб перафармуляваць абвінавачаньне.
Адвакат Башуры Тамара Сідарэнка ў каментары Еўрарадыё казала, што абвінавачанне, верагодна, будзе змененае на больш цяжкое.