Магілёў: Аляксандр Радзькоў прайшоўся па апазіцыйных пікетах
15 кастрычніка ў Магілёве міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, які кіруе выбарчым штабам Аляксандра Лукашэнкі, наведаў пікеты ў падтрымку як апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, так і дзейнага кіраўніка дзяржавы.
“Міністр падыйшоў да нас, павітаўся, пацікавіўся, як ідзе збор подпісаў і ці не сварымся мы тут усе паміж сабой, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева Аляксей Яўгенаў, - пасля чаго пайшоў да пікета “Белай Русі”.
Аляксандр Радзькоў удзяліў увагу сябрам розных ініцыятыўных групаў, падкрэсліў Аляксей.
“У размове з актывістамі міністр згадзіўся з тым, што калі на “версе” ўсё спакойна, то і ў “нізе” няма ніякіх праблем, – згадвае А.Яўгенаў. - Гэтым ён намякаў на тое, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна і актывісты групаў розных прэтэндэнтаў у прэзідэнты не пераследуюцца і ім не чыняць перашкодаў у іх працы”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”