Збор подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў у Оршы праходзіць энергічна
Мінула палова тэрміну, адведзенага выбарчым заканадаўствам для збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Сталі вядомыя папярэднія вынікі гэтага працэсу ў Оршы.
Найбольш паспяхова ідуць справы ў каманды Уладзіміра Някляева. За яго падпісалася больш за 5300 аршанцаў. У актыве ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука ледзь больш за 2500 подпісаў. За Віталя Рымашэўскага і Алеся Міхалевіча да цяперашняга часу паставілі свае аўтографы каля 1300 жыхароў Оршы. Аб тысячы подпісаў паведамляюць мясцовыя штабы Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Некалькі слабей вынік у Рыгора Кастусёва - 550 подпісаў, у Андрэя Саннікава - каля 400 подпісаў.
Да цяперашняга часу ні адна з вышэйназваных груп не прыступала да здачы падпісных лістоў у тэрытарыяльныя камісіі. Згодна з законам тэрмін здачы подпісаў завяршаецца 29 кастрычніка.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"