viasna on patreon

У падтрымку правоў чалавека ў Польшчы створаны новы інтэрнэт-сайт "Вольная Беларусь"

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інтэрнэт-рэсурс "Wolna Białoruś" заснаваны з мэтай інфармаваньня аб штодзённых падзеях у Беларусі, "краіне дзе надалей ёсьць палітычныя вязьні, дзе свабодныя мэдыі амаль зьнішчаныя рэжымам і дзе палітычныя рэпрэсіі гэта штодзённая справа".
На сайце будуць рэгістравацца ўсе парушэньні правоў чалавека ў часе перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Кіраўнік праекту Якуб Міхалоўскі распавёў: "Рэпрэсіі ў Беларусі, парушэньні правоў чалавека, тое, што можна сустрэць у Беларусі амаль штодня, будзе зьяўляцца на нашай старонцы. Прычым новая інфармацыя будзе зьяўляцца кожны дзень. Будзем інфармаваць таксама, ужо інфармуем, пра акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, што адбываюцца ў Польшчы".
Паводле словаў спрадара Якубоўскага, інфармацыя на інтэрнэт-старонцы www.wolnabialorus.pl будзе таксама штодзённа перакладацца на ангельскую мову.

Ініцыятыва "Вольная Беларусь" ужо зарэгістравала ў адпаведных дзяржаўных структурах Фонд дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. У сакавіку ў Польшчы адбудзецца вялікі канцэрт у падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, які будзе трансьляваць польскае тэлебачаньне – на экранах зьявіцца таксама інфармацыя пра тое, як пералічыць сродкі ў гэты фонд, паведаміла "Радыё Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства