23 сакавіка ў Мінску адбыліся масавыя затрыманьні падчас сьвяткаваньня 85-угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У РУУС Ленінскага раёну дастаўлена 25 чалавек, у РУУС Маскоўскага раёну – 29 чалавек. Ёсьць зьвесткі, што затрыманых працягвалі зьбіваць у РУУС.
Мінгарвыканкам дазволіў збор на станцыі Кульман і шэсьце да плошчы Бангалор, а людзі а 12-ай гадзіне сабраліся каля Галоўпаштапту. Касьцёл Сымона і Алены быў блакаваны супрацоўнікамі міліцыі. Людей, якія выходзілі з касьцёлу фіксавалі на відэакамеру. Пасьля зьявіліся супрацоўнікі АМАПу са шчытамі і дубінкамі, акружыліі ў кола людзей, якія былі каля паштампту. Падагналі аўтобусы і пачалі масавыя затрыманьні і зьбіцьцё.
Гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру Валянцін Стэфановіч: “У мяне на вачах тры супрацоўнікі АМАПу (адзін з іх афіцэр) схапілі чалавека, які ішоў з бел-чырвона-белым парасонам. Пачалі казаць, каб склаў свой парасон. Чалавек адмовіўся. Яго сталі затрымліваць, але людзі не далі гэтага зрабіць.Тады АМАПАўцы проста паламалі бел-чырвона-белы парасон. Сьвяткаваньне ўгодкаў БНР ў Беларусі “традыцыйна” адзначаецца масавымі затрыманьнямі, вельмі ўлады не любяць гэтае сьвята, бо яно супярэчыць афіцыйнай канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці”.
Затрыманых даставілі ў РУУС Ленінскага раёну г.Мінску. Сярод затрыманых шмат жанчын і непаўнагадовых. Ёсьць інфармацыя, што ў РУУС працягваецца зьбіцьцё людзей.
Пасьля 14.00 да РУУС Ленінскага раёну пад’ехала машына “Хуткай дапамогі”.
Сярод затрыманых:
1.Знавец Павел
2.Кароль Аляксей
3.Васілевіч Наталя
4.Папкоў Сяргей
5.Сіўчык Вячаслаў
6. Сіўчык Ганна
7. Сіўчык Вітаўт (6 гадоў)
8. Касьпяровіч Зьміцер
9. Севярынец Павел (затрыманы перад пачаткам акцыі)
10. Чыкалёў Дзяніс
11. Мядзьведзеў Іван
12. Шрамко
13. Рак
14. Дзейка Леанід
15. Сахадзін
16. Баранаў
17. Балак
18. Філіповіч
19. Фабішэўскі Юрась
20. Юхо Уладзімір
21. Новікава Аксана
22. Сандовіч Тацяна
23. Валакіда Наталя (журналістка газеты “Згода”, адпусьцілі пасьля прадстаўленьня журналісцкага пасьведчаньня)
24. Рыбкавец Анатоль
25. Дашкевіч
26. Нікаленка
27. Мяцільскі
28. Галька Зьміцер
29. Стосік
30. Савіч
31. Шэін Аляксей (карэспандэнт БелаПан, даставілі ў ГАМ Ленінскага раёну і адпусьіцлі пасьля прадстаўленьня пасьведчаньня журналіста)
32. Кошалеў Віталь (дастаўлены ў ГАМ Ленінскаг раёну і пасьля прадстаўленьня пасьведчаньня назіральніка адпусьцілі)
33. граф Аляксандр Прушынскі (быў дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёну, адпусьцілі ў хуткім часе)
34. Беленькі Юрась
35. Дранковіч Генадзь
36. Высоцкі Сяргей
37. Гнедчык Алег
38. Трубко Дзяніс
39. Ляховіч Максім
40. Селязнёў Павел
41. Селязьнёў Уладзімір
42. Гурво Зьміцер
43. Яскалевіч Алесь
44. Радзюк Алег
45. Бешанкоў Фёдар
46. Парфянкоў Васіль
47. Вяткіна Іра
48. Мірдовіч Арцём
49. Белан Васіль
50. Корбан Алег
51. Сакольчык Пятро
52. Гара Віктар
53. Валуй Леанід
54. Дайнека Вольа
55. Гебенёў Валеры (жыхар Ліды)
Сьпісы ўдакладняюцца
Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”