viasna on patreon

Гародня: Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы

2010 2010-09-20T14:28:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir-khilmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскі грамадскі праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну. Працэс па разглядзе адміністратыўнай справы адбудзецца ў чацвер, 23 верасня, а 10-й гадзіне. Грамадскага актывіста будуць судзіць за ўдзел у пікеце 2 верасня на цэнтральнай плошчы гораду.

Нагадаем, што ў той дзень на пікет перад Гарадзенскім гарвыканкамам выйшла сям’я вядомага прафесара Алеся Астроўскага, патрабуючы забяспечыць сваёй дачцэ права навучацца ў беларускамоўным класе. Зараз Алесь і Аксана Астроўскія таксама атрымалі аналагічныя позвы ў суд.

Уладзімір Хільмановіч кажа: “Цікава, што ў судовай позве, якую я атрымаў праз паштарку лістом з заказным паведамленнем, не пазначаны ні нумар адміністратыўнай справы, ні ў якасці каго я выклікаюся. Калі па справядлівасці, дык судовая справа мусіць быць заведзена найперш на аддзел адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму, які парушыў Канстытуцыю і Закон аб мовах Рэспублікі Беларусь і не забяспечыў адразу права на беларускамоўнае навучанне. І толькі калі мы выйшлі на пікет, чыноўнікі пастараліся забяспечыць такое права. Так што, калі і было парушэнне закону з нашага боку, то толькі фармальнае і з мэтай забеспячэння вышэйшай законнасці”.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства