Алесь Астроўскі дамагаецца адкрыцця ў Гродне беларускага класа
Прафесар Гродзенскага медуніверсітэта Алесь Астроўскі, які рабіў пікет за тое, каб яго дачка пайшла ў беларускамоўны клас, пачаў штодзёныя сустрэчы з бацькамі дзесяці гродзенскіх школ.
Да яго акцыі далучыліся сябры ТБМ. Мясцовыя ўлады такім дазволам на сустрэчы спрабуюць паказаць сваю прыхільнасць ідэі адкрыцця беларускага класа ў школе №32 горада над Нёманам. Так лічыць сам прафесар Алесь Астроўскі:
– На 90 адсоткаў я перакананы, што так і будзе. Песімістычны варыянт – калі ўлады ўсё ж такі нейкім чынам схітруюць, падмануць, то праз два тыдні мы забіраем дачку са школы і пачынаем шукаць рэпецітараў, настаўнікаў першых класаў, якія выкладалі на беларускай мове ў свой час, а цяпер, напрыклад, на пенсіі.
У Гродне на пачатак навучальнага года не было аніводнага беларускамоўнага класа.