У Вілейцы працягваецца ціск на актывістаў супраціву "Зубр".
https://spring96.org/be/news/3500
2006
2006-01-31T10:00:00+0200
2006-01-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пры гэтым супрацоўнікі сьпецслужбаў выкарыстоўваюць самыя розныя метады. Так некаторым маладым людзям тэлефануюць дахаты невядомыя і патрабуюць, каб яны спынілю сваю грамадзкую дзейнасць.
Актывісты "Зубра" таксама заўважаюць рэчы, якія, на іх думку сведчаць аб цікавасці спецслужбаў да іх:
«Нашыя актывісты заўважаюць за сабой сачэнне. Пры карыстанні мабільнымі ці хатнімі тэлефонамі сувязь раптам знікае. З Інтэрнэту выкідвае праз кожныя некалькі хвілінаў, чаго раней ніколі не было. Няўжо ў нашых спецслужбаў няма больш істотных спраў, як сачыць за моладзю ці займацца тэлефонным хуліганствам?» -- пытаецца прэс-сакратар супраціву "Зубр" Алесь Атрошчанкаў.