Мінюст вынес папярэджанне БНФ «Адраджэньне»
https://spring96.org/be/news/34960
2010
2010-08-20T21:57:00+0300
2010-08-20T21:57:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/minust.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парушэнне, за якое вынесенае папярэджанне, грамадскае аб'яднанне лічыць правакацыяй ўладаў.
Фармальная падстава для папярэджання - нейкая жыхарка Бабруйска паскардзілася, што яе вылучылі ў склад выбарчай камісіі ад Магілёўскай абласной арганізацыі ГА БНФ «Адраджэньне» без яе згоды.
БНФ «Адраджэньне» лічыць, што гэты выпадак - свядомая правакацыя ўладаў, «якія рукамі ідэалагічнага аддзела Бабруйскага выканкама і Міністэрства юстыцыі спрабуюць зачысціць грамадска-палітычнае поле і ўзмацніць ціск на дэмакратычнае грамадства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў».