viasna on patreon

Падатковая цісне на «Бобруйский курьер»

2010 2010-08-20T10:22:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bk.jpg

Галоўнага рэдактара недзяржаўнага «Бобруйского курьера» Анатоля Санценку 13 жніўня выклікалі ў мясцовую падатковую інспекцыю, дзе катэгарычна запатрабавалі ўнесці змяненні ў штатны расклад і павысіць аклады супрацоўнікам.

Падаткавікі патлумачылі, што зрабіць гэта неабходна ў адпаведнасці з рашэннем Бабруйскага гарвыканкама. Кіраўнік выдання папрасіў прадаставіць яму пісьмовае прадпісанне на гэты конт. Замест гэтага А. Санаценку прыгразілі перадаць дадзеныя на «Бобруйский курьер» у Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Галоўны рэдактар лічыць, што зараз адбываецца перадвыбарная «лакіроўка рэчаіснасці». То бок — хочаш-не хочаш, а павышай заробак супрацоўнікам да вызначанага дзяржавай узроўню. «Гэта і ёсць класічная праява яшчэ сталінска-брэжнеўскай адміністратыўна-каманднай сістэмы», — мяркуе А. Санаценка.

Нагадаем, што «Бобруйский курьер» з’яўляецца адным з найстарэйшых выданняў рэгіёну (быў заснаваны ў 1914 г., закрыты ў 1920, аднавіў выхад у 1990 г.). У лютым 2007 года прадпрыемствы «Саюздруку» ў аднабаковым парадку скасавалі дамоўленасці з выданнем. У ліпені 2009 г., на хвалі «лібералізацыі», «Бобруйский курьер» вярнулі ў кіёскі. Але эканамічныя рэпрэсіі прывялі да таго, што выданне і дагэтуль знаходзіцца ў складаным матэрыяльным становішчы, — падкрэслівае галоўны рэдактар.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства