viasna on patreon

”Хуліганы” вяртаюцца на акцыі?

2010 2010-08-06T08:27:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/05aea792-712e-482b-ace2-a21662782d9b_w527_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

У судзе Савецкага раёна Менска 5 жніўня прайшлі судовыя паседжаньні над ўдзельнікамі акцыі, прысьвечанай 20-годзьдзю Дэкларацыі аб незалежнасьці Беларусі. Міколу Дземідзенку і Кацярыне Давыдзік суддзя Іна Ляўкова прысудзіла штраф у 3 базавыя велічыні (105 тысяч рублёў). Суддзя Аксана Рэлява пакарала Вячаслава Сіўчыка і Андрэя Кіма грашовымі штрафамі ў памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў).
Судовыя паседжаньні цягнуліся з 14-ай гадзіны па 21:00.

Па словах абвінавачваньня, 27 ліпеня чатыры чалавекі на плошчы Якуба Коласа хапалі міліцыянтаў за рукі ды форму, адштурхоўвалі, брыдка лаяліся ды пагражалі праблемамі на службе. Адным словам — паводзілі сябе неадэкватна.

Нарэшце ў суд з’явіліся сьведкі з боку абвінавачваньня: супрацоўнікі міліцыі спецыяльнага прызначэньня Дзмітрый Валынцаў, Багдан Жакун, Андрэй Целахавец, якія 27 ліпеня пасля ускладаньня кветак на плошчы Якуба Коласа затрымалі некалькі удзельнікаў, якія нібыта парушалі грамадскі парадак і спакой грамадзянаў. Праваабаронца Наста Лойка паказала суду некалькі дзясяткаў здымкаў, якія зрабіла падчас затрыманьняў. На яе думку, яны сьведчаць пра незаконныя дзеяньні ў той дзень міліцыянтаў адносна Сіўчыка ды іншых актывістаў.  Былі і іншыя супярэчнасьці ў паказаньнях сьведкаў, аднак суддзі не звярнулі на гэта ўвагі.
Мікола Дземідзенка на судовае паседжаньне не з’явіўся.Ён перадаў у суд заяву, дзе прасіў разглядаць адміністратыўную справу ў яго адсутнасьць.

Нагадаем, што некаторы час пры затрыманьні актывістаў пад час акцый і мітынгаў супрацоўнікі міліцыі пры складаньні пратаколаў не выкарыстоўвалі артыкул 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). І вось ізноў вярнуліся да “брыдкослоўя”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства