viasna on patreon

На калегіі Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь новы кіраўнік ведамства адзначае павышэньне ўзроўню даверу веруючых да дзяржорганаў кіравання як гаранта стабільнасці ў грамадзтве і захаваньня іх канстытуцыйных правоў.

2006 2006-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску адбылася калегія Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, на якой старшынстваваў новы кіраўнік ведамства Леанід Гуляка, назначаны на гэтую пасаду кіраўніком дзяржавы 29 снежня 2005 года. Удзельнікі калегіі абмеркавалі міжканфесійнае становішча ў рэспубліцы, перспектыўныя накірункі развіцця нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў і супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі за мяжой. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад.
Аналізуючы міжканфесійнае становішча ў краіне, старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка прывёў у справаздачным дакладзе наступныя звесткі: зараз у Беларусі дзейнічае 2 886 абшчын 25 канфесій і рэлігійных напрамкаў, а таксама 144 агульнаканфесійныя арганізацыі.
Ён адзначыў, што ў 2005 годзе павысіўся ўзровень даверу веруючых да дзяржорганаў кіравання як гаранта стабільнасці ў грамадстве і захавання іх канстытуцыйных правоў. Важным дасягненнем Леанід Гуляка назваў падпісанне ў снежні кіраўніком дзяржавы ўказа аб вызваленні рэлігійных арганізацый ад абкладання зямельным падаткам і падаткам на нерухомасць.
Станоўча адбілася на дзейнасці рэлігійных арганізацый і развіцці міжканфесійных працэсаў у нашай краіне праведзеная ў 2004 годзе іх дзяржаўная перарэгістрацыя. Пры гэтым Леанід Гуляка асобна падкрэсліў, што ў мінулым годзе "значна павысілася ўвага органаў улады да рашэння праблем, з якімі сутыкаюцца рэлігійныя арганізацыі".
Рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады надавалі вялікую ўвагу рэалізацыі 13 праграм аб супрацоўніцтве, заключаных міністэрствамі, ведамствамі і выканаўчымі камітэтамі з Беларускай праваслаўнай царквой.
"Рэлігійна-маральныя арыенціры займаюць усё больш значнае месца ў духоўным адраджэнні беларускага народа, у фарміраванні высокай духоўнасці, грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнай свядомасці", — сказаў старшыня.
У мінулым годзе былі зарэгістраваны 34 новыя праваслаўныя прыходы. Акрамя таго, створана 11-я епархія Беларускага Экзархата — Бабруйска-Асіповіцкая. Прадоўжана будаўніцтва 188 праваслаўных храмаў, пачалося ўзвядзенне яшчэ 26 цэркваў і сабораў. Забяспечанасць прыходаў культавымі будынкамі складае 86 працэнтаў.
Старшыня камітэта адзначыў, што да 1 верасня 2006 года плануецца скончыць рэстаўрацыйныя работы ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастырскім комплексе. Яны вядуцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
Значную дапамогу ў рэстаўрацыі помнікаў культуры, а таксама будаўніцтве культавых будынкаў Беларускай праваслаўнай царкве аказваюць Брэсцкі аблвыканкам і Мінскі гарвыканкам, адзначыў Леанід Гуляка.
"Паміж органамі ўлады і епархіямі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ўсталяваліся канструктыўныя і адкрытыя ўзаемаадносіны", — адзначыў у дакладзе Леанід Гуляка.

Трымаючы справаздачу, кіраўнік чамусьці ні слова не сказаў пра тыя праблемы, якія насамрэч існуюць у краіне, не згадаў пра ліквідацыю пратэстанцкіх суполак, пра непаразуменьні з царквой "Новае жыцьцё", якое цягнецца ня першы год і інш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства