viasna on patreon

У Мінску з’явяцца таксі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

2010 2010-07-06T12:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalidy.jpg

Служба сацыяльнага таксі на базе дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсктранс” пачне працаваць у Мінску ад 1 жніўня, паведамляе БЕЛТА. Спецыяльна для гэтай службы пераабсталююць 10 машын. Найперш арыентуюцца на інвалідаў-вазочнікаў і інвалідаў з парушэннямі апорта-рухальнага апарату.

Потым, па выніках вывучэння нагрузкі на транспарт можна разгледзець пытанне наконт таго, каб пашырыць пералік грамадзянаў, якія змогуць карыстацца такімі паслугамі. Гэта могуць быць самотныя інваліды І і ІІ групы, самотныя непрацаздольныя людзі старэйшыя за 70 год, удзельнікі і інваліды Вялікай айчыннай вайны.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі будуць плаціць толькі за кіламетраж, калі будуць выклікаць сацыяльную таксоўку. На сёння тарыф на перавозкі ў “Мінсктранс” складае 580 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства