viasna on patreon

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Папкоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі

2006 2006-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня ў падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Папкова. Апазіцыянера завялі спачатку ў пакой міліцыі, дзе паведамілі, што ім будзе займацца сьпецгрупа з міліцыянтаў Савецкага раёну.

Потым Сяргея Папкова вывелі на вуліцу і трымалі на аўтамабільнай стаянцы яшчэ з паўгадзіны. Яму патлумачылі, што ён парушыў заканадаўства, бо распаўсюджваў інфармацыю з заклікам далучыцца да народнага галасаваньня. Пасьля перамоваў са сваім кіраўніцтвам міліцыянты спадара Папкова адпусьцілі, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства