viasna on patreon

Польская прэса піша пра "паляваньне" на актывістаў СПБ

2006 2006-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 студзеня польскія газэты ўзгадваюць пра папярэджаньні ЦВК Беларусі для двух кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, а таксама працяг перасьледу актывістаў СПБ, які мэдыі называюць “паляваньнем” на прыхільнікаў непрызнаванай афіцыйным Менскам старшыні Саюзу.
Распавядаючы пра папярэджаньні ЦВК ініцыятыўным групам Аляксандра Мілінкевіча і Зянона Пазьнякака за тое, што яны распаўсюджваюць агітацыйныя матар’ялы за гэтых палітыкаў яшчэ да афіцыйнай рэгістрацыі Мілінкевіча і Пазьняка ў якасьці кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, польскія мэдыі зьвяртаюць увагу, што паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, “кіраўнік дзяржавы заўсёды мае пэўную перавагу над інышмі кандыдатамі”.
“Настрой у грамадзтве сьведчыць аб тым, што вынікі выбараў даволі лёгка прадбачыць”, – цытуюць словы Ярмошынай буйнейшыя польскія інфармацыйныя інтэрнэт-парталы.
У матар’ялах адзначаецца, што, паводле назіральнікаў, зарэгістраваныя ў якасьці кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў Беларусі будуць тры-чатыры палітыкі.
Між тым “Gazeta Wyborcza” паведамляе пра затрыманьне міліцыянтамі галоўнага рэдактара часопісу "Magazyn Polski" Андрэя Пачобута, у машыне якога знаходзіліся некалькі паасобнікаў гэтага часопісу, а таксама пра затрыманьне аўтамабіля зь непрызнаванай афіцыйным Менскам старшынёй СПБ Анжалікай Борыс.
Польскі штодзёньнік піша пра “паляваньне” на актывістаў СПБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства