Актывістам руху "Зубр" Аляксандру Казакову і Дзмітрыю Зубро прад'яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага Кодэкса (супраціўленне работніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак)
https://spring96.org/be/news/3426
2006
2006-01-18T10:00:00+0200
2006-01-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчы пракуратуры Цэнтральнага раёна Менску Лугін азнаёміў Зубро і Казакова з пастанаўленнем аб прызнанні іх падазраваемымі. Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін да пяці год ці пазбаўлення свабоды на гэты ж тэрмін. Зубро і Казакоў лічаць абвінавачанне незаконным і неабгрунтаваным, – паведаміла прэс-служба руху "Зубр".
У пракуратуры Зьмітру Зубру і Аляксандру Казакову паведамілі, што на працягу месяца крымінальную справу перададуць у суд.
Актывісты былі затрыманыя ўноч на 28 снежня 2005 года за нанясенне графіці. Маладыя людзі больш за двое сутак правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго на іх была заведзена крымінальная справа.