viasna on patreon

Беларускае аддзяленне Міжнароднай Хельсінскай асацыяцыі не зарэгістравалі

2010 2010-05-27T15:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs.jpg
Вярхоўны суд

Вярхоўны суд

26 траўня судззя Вярхоўнага суда Рыма Філіпчык абвясціла рашэнне па скарзе заснавальнікаў беларускага аддзялення Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Міжнародная Хельсінская асацыяцыя па правах чалавека».

Праваабаронцы абскардзілі ў суд адмову ў рэгістрацыі з боку Міністэрства юстыцыі.

Спрэчка ўзнікла вакол патрабаванняў беларускага заканадаўства аб колькасці заснавальнікаў. У аснову сваёй адмовы беларускае Міністэрства юстыцыі паклала ўласнае тлумачэнне ўкраінскага заканадаўства (цэнтральныя органы аб'яднання знаходзяцца ў Кіеве). Беларускія чыноўнікі аб'явілі, што рашэнне аб стварэнні беларускага аддзялення, прынятае вышэйшым органам асацыяцыі, не адпавядае патрабаванням ўкраінскага заканадаўства і з'яўляецца юрыдычна мізэрным. Вярхоўны суд вырашыў не чакаць адказу з украінскага Міністэрства юстыцыі па гэтым пытанні, хоць такі запыт быў накіраваны заснавальнікамі арганізацыі.

- У гэтым працэсе абмежаванне свабоды аб'яднанняў, якое практыкуецца беларускім Міністэрствам юстыцыі, ужо выходзіць за межы Беларусі і распаўсюджваецца і на суседнія краіны. Шкада, што гэта адбываецца са згоды Вярхоўнага суда, рашэнне якога выклікае сур'ёзныя сумненні, - так пракаментаваў вынікі справы юрыст Юры Чавусаў у інтэрвью “Беларускаму партызану”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства