viasna on patreon

Супраць кампаніі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

2010 2010-05-21T14:02:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda2.jpg

З набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў у грамадзтве Беларусі ўзрастае напружанасьць. Неадэкватныя паводзіны ўладаў у дачыненьні да актывістаў кампаніі “Гавары праўду” сьведчаць пра няўпэўненасьць рэжыму ў  сцэнары выбарчага працэсу.

Гістэрычная рэакцыя ўладаў выявілася ў шматлікіх парушэньнях працэсульных нормаў, дапушчаных пры ажыцьцяўленьні перасьледу сябраў гэтай ініцыятывы. Існуе рызыка, што пагаршэньне ўмоваў для грамадзкай дзейнасьці у часе прэзыдэнцкіх выбараў пагоршыць атмасфэру ў краіне і адкіне яе на шмат гадоў.

Эскаляцыя канфлікту паміж дзяржаўнай уладай і грамадзкасьцю шляхам разгортваньня новай маштабнай кампаніі палітычных рэпрэсіяў ня служыць інтарэсам Беларусі. Любыя супярэчнасьці паміж суб’ектамі палітычнага працэсу павінныя вырашацца ў прававым полі і з выкарыстаньнем мэханізмаў дыялёгу.

Праўленьне Асамблеі

выказвае занепакоенасьць пачаткам рэпрэсіўных дзеяньняў у дачыненьні да суб’ектаў прэзыдэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца неўзабаве, і разглядае перасьлед удзельнікаў кампаніі “Гавары праўду” як небяспечны сымптом перадвыбарчай гістэрыі ў кіраўніцтва краіны;

заклікае беларускія ўлады спыніць кампанію перасьледу з прыкметы палітычных перакананьняў, у тым ліку вярнуць маёмасьць асобам, якія патрапілі пад хвалю ператрусаў і допытаў 18 траўня 2010 г.;

зьвяртаецца да супрацоўнікаў праваахоўных органаў з настойлівым патрабаваньнем у далейшым не пераўтвараць сваю працу ў сродак барацьбы з іншадумцамі і не дапускаць адступленьняў ад прынцыпаў законнасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства