viasna on patreon

Улады ў Віцебску ліквідуюць мясцовы аддзел Саюзу палякаў .

2006 2006-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія ўлады даслалі ў мясцовы аддзел Саюзу палякаў паведамленьне пра яго ліквідацыю.

Пра гэта паведамляе http://www.belngo.info. Такое рашэньне чыноўнікі абгрунтоўваюць “сур’ёзнымі парушэньнямі закону”, якія яны знайшлі ў дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня. Варта адзначыць, што Віцебск заставаўся апошнім з гарадоў, дзе дагэтуль легальна працавала арганізацыя, зьвязаная з дэмакратычна абранай кіраўнічкай СПБ Анжалікай Борыс.

“Сур’ёзнымі парушэньнямі” у дзейнасьці аддзела СПБ было названа тое, што яго кіраўніцтва, маўляў, з 2001 г. не правяло ніводнай справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі. Улады таксама сьцьвярджаюць, што, парушаючы статут, абласная структура Саюзу палякаў Беларусі на практыцы дзейнічала як гарадзкая. Да афіцыйнага паведамленьня пра ліквідацыю аддзела было прыкладзена распараджэньне перадаць Польскі дом імя Яна-Паўла II уладальніку, якім зьяўляюцца мясцовыя ўлады. Гэта азначае зрыў доўгатэрміновай дамовы аб арэндзе будынку, у якім разьмяшчаецца культурна-асьветніцкая ўстанова нацыянальнай меншасьці. Паводле дамовы, улады павінны вярнуць сродкі, выдаткаваныя недзяржаўнай арганізацыяй “Wspolnota Polska” на рамонт. Тымчасам кошт аднаўленьня будынку склаў больш за 300 тысячаў даляраў.

Сярод падобных установаў Польскі дом у Віцебску — адзіны ў Беларусі, які не лічыўся на балянсе СПБ. Ён распачаў сваю дзейнасьць у 2001 годзе. З таго часу тут працавалі моўныя курсы, гурткі па інтарэсах, мастацкія калектывы. Падчас афіцыйнага адкрыцьця Польскага дому 17 лістапада 2002 г. яму было прысвоена імя Яна-Паўла ІІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства