viasna on patreon

"Малады фронт" абскарджвае рашэньне Мінюсту

2010 2010-05-06T13:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladafrontaucy.jpg


Малады Фронт падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэньне Мінюсту аб нерэгістрацыі МГА "Малады Фронт". У скарзе маладафронтаўцы зьвяртаюць увагу на дыскрымінацыйнасьць рашэньня, прадузятасьць, існаваньне прэзумпцыі вінаватасьці ў дачыненьне да актывістаў МФ.

У скарзе Малады Фронт просіць:
1. Прызнаць рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі МГА “Малады Фронт” незаконным і безпадстаўным, парушаючым правы грамадзянаў.
2. Абавязаць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ажыцьцявіць паўторны разгляд матэрыялаў аб рэгістрацыі МГА “Малады Фронт” і прыняць рашэньне аб прыпыненьні дзяржаўнай рэгістрацыі МГА “Малады Фронт”.

Нагадаем, 1 красавіка 2010 г. маладафронтаўцы ў чарговы раз атрымалі адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі рашэньнем Мін'юста.

Актывісты МФ плянуюць правесьці 29 траўня 2010 г. наступны рэгістрацыйны зьезд, куды будуць запрошаны прадстаўнікі Міністэрства Юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства