viasna on patreon

У Баранавічах працягваюцца суды над чытачамі газеты Народная воля

2006 2006-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 студзеня 2006 г. у судзе Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы адбыўся чарговы судовы працэс супраць чытачоў газеты Народная воля. Суддзя Жана Капачэўская пачала разгляд матэрыялаў адміністратыўнай справы ў адносінах Віктара Мізяка. Паводле пратакола аб адміністратыўным правапарушэньні, які быў складзены на яго супрацоўнікамі міліцыі, ён абвінавачваўся ў тым, што прымаў удзел у несанкцыянаваным пікеце і парушыў гэтым арт. 167. 1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Удзел у пікеце выразіўся на думку міліцыі ў тым, што В. Мізяк знаходзіўся ў грамадскім месцы з газетай Народная воля.
Аднак, самі супрацоўнікі міліцыі ў суд не з’явіліся, у сувязі з чым В. Мізяк заявіў хадайніцтва аб выкліку ў суд сьведак і асобаў якія склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Судзьдзя задаволіла хадайніцтва і перанесла разгляд справы на панядзелак 16 студзеня 2006 г. Падчас азнаямленьня з матерыяламі справы В. Мізяк азнаёміўся з лістом Баранавіцкага гарвыканкаму на імя начальніка Бранавіцкага РУУС у якім гарвыканкам патрабуе знайсьці і пакараць ўдзельнікаў, якія нібыта прайшоў у цэнтры Баранавічаў 10 сьнежня мінулага году. У лісьце ўказаныя прозьвішчы мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху В. Мізяка, В. Сырыцы, У. Гоўшы, А. Блінкоўскага і інш.

Трэба нагадаць, што суд ужо аштрафаваў А. Блінокўскага на 800 000 рублей. Учора, 12 студзеня суддзя Ж. Капачэўская разледзіўшы адміністратыўную справу Віктара Сырыцы ў адсутнасць сведак і супрацоўнікаў міліцыцыі, якія склалаі пратакол, аштрафавала яго на 870 000 рублёў.
Варта адзначыць, што В. Сырыца на прыканцы году быў вымушаны звольніцца з пасады вылкадчыка Баранавіцкага Эканоміка-юрыдычнага каледжа з-за аказанага на яго ціску з боку адміністрацыі навучальнай установы і Баранавіцкага гарвыканкаму. На пярэдадні ён, у вольны ад вучобы час, арганізаваў сустрэчу студэнтаў каледжа з лідэрам аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі, а зараз прэтэндэнта ў каныдаты на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Мілінкевічам.
Трэба таксама адзначыць, што А. Блінкоўскі, В. Сырыца, В. Мізяк, У. Гоўша з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Мілінкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства