viasna on patreon

Актывіст "Зубра" Аляксандар Казакоў быў выкліканы на допыт

2006 2006-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На яго і Зьмітра Зубра заведзена крымінальная справа. Актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам у часе затрыманьня 27 сьнежня, калі позна ўвечары Аляксандра і Зьмітра затрымалі супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску за палітычныя графіці. Міліцыянты спачатку склалі пратакол за дробнае хуліганства, але пазьней перарабілі яго і абвінавацілі хлопцаў у супраціве міліцыі падчас затрыманьня. Пракуратура распачала крымінальную справу, а хлопцаў на час сьледзтва адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.

10 студзеня сьледчы пракуратуры дапытаў Аляксандра Казакова. Хлопец не прызнае абвінавачаньні. Ён спасылаецца на мэдычную даведку, паводле якой, яму пры затрыманьні зламалі нос і ўдарылі нагу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства