viasna on patreon

Рэдакцыю недзяржаўнай газэты "Брестский курьер" абрабавалі

2006 2006-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра здарэньне стала вядома раніцай 9 студзеня, калі супрацоўнікі газэты прыйшлі на працу. У выходныя дні будынак, дзе месьціцца "Брестский курьер", ахоўваецца ўласнымі вартаўнікамі, але нічога падазронага яны не заўважылі. Цяпер да расьследаваньня гэтага здарэньня далучыліся супрацоўнікі аддзелу "Ахова".
"Брестский курьер" - найбольш вядомае незалежнае выданьне рэгіёну. Напрыканцы мінулага году газэта была выключаная з падпіснога каталёгу, а сама падпіска была адноўленая толькі ў апошнія дні сьнежня.
Як паведаміла прэс-служба БАЖ, у часе калядных сьвятаў з памяшканьня, дзе знаходзіцца рэклямная служба газэты, з кампутараў была скрадзеная база дадзеных, што ўтрымлівала ўсе дамовы і рахункі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства