viasna on patreon

Cуд над Сяргеем Каваленкам (дапаўняецца)

2010 2010-04-20T14:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

 14-55. Як павемляе "Радыё Свабода", суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прыняў рашэньне распачаць суд над актывістам КХП БНФ сёньня, а 16-й гадзіне.Яшчэ ранкам судзьдзя Яўген Бурлоў перанёс судовае паседжаньне на 12 траўня, аднак цягам першай паловы дня гэтае рашэньне было перагледжанае.

10-45. Каля суду Кастрычніцкага раёну сабралася каля 50 чалавек: сябры, блізкія паплечнікі і праваабаронцы. Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у судовай залі.

Прысутныя праваабаронцы, паплечнікі і палітыкі, у тым ліку Павал Севярынец, распачалі скандаваць "ганьба" і "Жыве Беларусь".

Праз некалькі хвілінаў дзяжурны суда выклікаў амапаўцаў, якія затрымалі Каваленку для разбіральніцтва. Хутчэй за ўсё будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні і Каваленку могуць змяніць падпіску аб невыяздзе на арышт да суду.

 

Суддзя Яўген Буруноў перанёс разгляд справы на 12 траўня.

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебска  ў 10.30 пачнецца суд над Сяргеем Каваленкам.

Крымінальная справа Сяргея Каваленкі была накіраваная у суд Першамайскага раёна Віцебска 29 сакавіка. Яго вінавацяць у парушэньні часткі 1 арт. 339 (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненьнем гвалту або пагрозай яго прымяненьня або знішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці або адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства) і  часткі 2 арт 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу. Пастанову падпісаў старшы следчы упраўленьня папярэдняга расследваньня  УУС Віцебскага аблвыканкама А. Баранаў.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня каля гадзіны дня на плошчы Перамогі ў Віцебску, пасьля таго як на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай мэталічнай канструкцыі на самую вяршаліну навагодняй ёлкі. 10 студзеня пастановай пракурора Віцебску Каваленка быў зьмешчаны ў СІЗА тэрмінам на два месяцы. Аднак 13 сакавіка нечакана для ўсіх ён быў вызвалена пад падпіску аб нявыездзе.

Праз некалькі дзён Сяргею Каваленку прызначылі псіхіятрычную экспертызу

16 сакавіка Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка зьвярнуўся з заявай у Кастрычніцкі суд Віцебску. Ён піша, што трое міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго 7 студзеня за вывешваньне сьцяга, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. На думку актывіста, ягоныя паводзіны не вымагалі прымяненьня спецсродкаў —надзяваньня кайданкоў. Да таго ж міліцыянты яго беспадстаўна зьбівалі, і цялесныя пашкоджаньні засьведчыла мэдычная экспэртыза.

Міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне, М. Максімаў і В. Палітыка сцвярджаюць адваротнае: маўляў, Каваленка аказваў супраціўленьне і наносіў міліцыянтам шматлікія удары нагамі, што прывяло да лёгкіх цялесных пашкоджаньняў. У матэрыялах справы зафіксавана, што “Каваленка нанёс Максімаву другой вольнай рукой удар у вобласць твару, ад якога Максімаў ухіліўся”(?). Пры гэтым Каваленка нібыта падраў службовую форму Максімаву.

За маральную шкоду і зьнявагу сваёй годнасьці міліцыянты запатрабавалі ад Сяргея Каваленкі вялікай грашовай кампенсацыі.

Чытаць таксама:

Вывешванне бел-чырвона-белага сцяга не з’яўляецца падставай для крымінальнага пераследу

Сёньня ў Віцебску будуць судзіць Сяргея Каваленку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства