viasna on patreon

Полаччына: Агітуем на пальцах

2010 2010-04-06T16:26:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Засталося каля двух тыдняў да пачатку галасавання, а многія незалежныя кандыдаты дагэтуль не маюць сваіх агітацыйных матэрыялаў у друкаваным выглядзе.

Так, дагэтуль не маюць улётак кандыдаты ў Верхнядзвінску. Вызначаныя для агітацыі месцы ў самім горадзе нязручныя, а, напрыклад, стадыён дык і ўвогуле затоплены. Таксама затопленыя паводкай і значныя часткі некаторых выбарчых акругаў, што ўскладняе агітацыю кандыдатам, якія жадалі б хадзіць “ад дзвярэй да дзвярэй” нават без улётак.

Адсутнічаюць агітацыйныя матэрыялы ў глыбоцкіх актывістаў. У друкарні спасылаюцца на празмерную загружанасць, між тым як многія з афіцыйных кандыдатаў насуперак гэтай загружанасці свае матэрыялы ўжо маюць і распаўсюджваюць. Падобная сітуацыя назіраецца і ў Паставах.

Толькі ў Полацку мясцовыя дэмакратычныя кандыдаты, сябры Беларускай партыі левых ”Справядлівы свет”, ужо на дадзены момант маюць на руках свае улёткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства