viasna on patreon

Баранавічы: Віктар Цяпін працягвае змагацца за праўду

2010 2010-04-06T16:09:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viktar-cjapin-baranaviczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Віктар Цяпін

Грамадскі актывіст Віктар Цяпін

Як мы паведамлялі раней, баранавіцкі сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін не быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты  гарсавета па прычыне таго, што “сам паставіў” даты ў падпісных лістах. Абскарджванне нерэгістрацыі ў абласной камісіі  станоўчых вынікаў не дало. У пошуках праўды грамадскі актывіст звярнуўся  ў суд.

Віктар Цяпін падаў скаргу ў Баранавіцкі гарадскі суд. Суд прыняў гэтую скаргу і прызначыў яе разгляд на 5 красавіка. Але ў панядзелак патэлефанавалі з суда і паведамілі жонцы В.Цяпіна, які ў той час быў на працы, што суда не будзе. Прыйшоўшы з працы, Віктар Цяпін знайшоў у паштовай скрыні вызначэнне суда за подпісам суддзі Макадая П.Т., дзе паведамлялася, што слуханні яго справы не адбудуцца з-за непадсуднасці справы дадзенаму суду.

Паўстае рытарычнае пытанне: а навошта  суддзя прыняў заяву Віктара Цяпіна, які пры падачы дакументаў сумняваўся і спытаў у дзяжурнага суддзі, ці правільна будзе падаваць заяву ў Баранавіцкі суд? Тут можа быць 2 варыянты. Альбо судзя не ведае выбарчага заканадаўства, паводле якога з такой заявай трэба звяртацца ў абласны суд. Альбо ён  прыняў заяву, каб зацягнуць час і Віктар Цяпін не паспеў звярнуцца ў Брэсцкі абласны суд.

Дзякуючы прапанове баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы, Віктар Цяпін прадубляваў заявы, адначасова накіраваўшы такія ж дакументы ў Брэсцкі абласны суд.

В. Цяпін упэўнены, што праўда на яго баку і таму ён выйграе суд. Тым больш, што абласная  камісія ўжо зарэгістравала 2-х баранавіцкіх кандыдатаў у дэпутаты Дзмітрыя Аўгуста і Алега Малашчанку, прызнаўшы тым самым, што камісія ў Баранавічах падрабляла дакументы пры праверцы падпісных лістоў. Мабыць, аблвыбаркам палічыў, што будзе занадта, калі яшчэ зарэгістраваць і Віктара Цяпіна, таму яму ў чарговы раз было адмоўлена ў рэгістрацыі.  

В.Цяпіна не зарэгістравалі кандыдатам і падчас папярэдніх мясцовых выбараў у 2007 годзе. Тады Баранавіцкая гарадская выбарчая камісія “знайшла” у яго ініцыятыўнай групе чалавека, якога “уключылі” у склад групы без яго ведама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства