«Бобруйскому курьеру» не даюць інфармацыі
Недзяржаўнае выданне ўсё часцей сутыкаецца з адмовамі ў інфармацыі ад прадстаўнікоў дзяржаўных установаў. Паводле галоўнага рэдактара газеты, строгае ўказанне на гэты конт паступіла прадстаўнікам ведамстваў з Бобрускага гарвыканкама. Пад забарону трапіла нават інфармацыя пра прафілактыку дарожна -транспартных здарэнняў і надзвычайных сітуацый.
«Бабруйскія ўлады адмаўляюць нашым чытачам у праве валодаць грамадска значнай інфармацыяй. Яе таму і прадастаўляюць рэдакцыям газет, каб дапамагчы папярэдзіць няшчасныя выпадкі», — выказаўся ў гутарцы з прэс-службай БАЖ рэдактар газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка.
Па словах рэдактара, такая забарона існавала і раней, але дагэтуль бабруйскія сілавікі «часткова ігнаравалі яго», спасылаючыся на свой абавязак прафілактыкі здарэнняў і надзвычайных сітуацый.