viasna on patreon

Гомельская кааліцыя АДС здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

2010 2010-04-06T14:31:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская кааліцыя АДС - у прыватнасці, арганізацыі партыі «Справядлівы свет» і АГП - здымаюць сваіх кандыдатаў. Адпаведнае рашэнне прынялі савет абласной арганізацыі АГП і абласны камітэт “левых”. Але па тры сябры гэтых партыяў, якія вылучалілся і па партыйных спісах і шляхам збору подпісаў, працягваюць свой удзел у выбарах у якасці  кандыдатаў у дэпутаты.

Такое рашэнне кіраўнікі рэгіянальных партыйных структур - Васіль Палякоў (АГП) і Уладзімір Сякерка (“Справядлівы свет”) - патлумачылі тым, што выбары несвабодныя, на практыцы ўнесеныя ў заканадаўства змены не ўплываюць на выбарчы працэс, сябры палітчных партый  мінімальна прадстаўлены ва ўчастковых камісіях (з прапанаваных 211  былі ўключаны толькі 22). Сякерка таксама адзначыў, што на ўсіх этапах выбарчай кампаніі на актывістаў партый аказваўся ціск з боку выканаўчай улады і кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе яны працуюць.

Разам з тым пра далейшы ўдзел у выбарах заяўляюць прадстаўнікі ствараемай партыі БХД, Беларускай партыі “Зялёныя” і Руху “За свабоду”. Напрыклад, намеснік старшыні  партыі зяленых Юрый Глушакоў балатуецца шляхам збору подпісаў у гарсавет. Ён ужо быў дэпутатам гарсавета 24-га склікання і балатаваўся па гэтай жа Авіяцыйнай акрузе.

Партыі ў вобласці вылучалі 101 кандыдата, але ад партыі левых  зарэгістраваны 35 чалавек, 15 з якіх - у аблсавет, ад АГП  зарэгістраваны 51 чалавек.

Пасля зняцця кандыдатаў ад АДС большасць акругаў у вобласці будуць безальтэрнатыўнымі. Напрыклад, у раённыя Саветы наогул не было канкурэнцыі, асабліва ў такіх райцэнтрах, як Карма, Ельск, Брагін, Жыткавічы. Але нават у буйных гарадах, напрыклад, у Светлагорску,  пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў застаецца па 4 акругах 4 кандыдатуры ў абласны Савет і па 40 акругах  42 - у раённы.

У Гомельскі гарадскі Савет з 40 акругаў толькі 13 маюць больш за аднаго кандыдата, а 27 - безальтэрнатыўныя. У Гомельскі абласны Савет з 60 акругаў 46 будуць безальтэрнатыўнымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства