Міліцыя ператрэсла кватэры брэсцкіх антыфашыстаў і канфіскавала кампутар
https://spring96.org/be/news/32791
2010
2010-03-30T13:03:07+0300
2010-03-30T13:03:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Хлопцам патлумачылі, што ператрус звязаны з нядаўнім рабаўніцтвам банка, але міліцыю цікавілі менавіта кампутары.
Праваабаронца з беларускага Хельсінскага камітэта Валянцін Лазарэнкаў, кажа што пераследуюць маладых людзей даўно:
Валянцін Лазарэнкаў: "Сітуацыя гэтая развіваецца цягам трох гадоў. Гэтыя хлопцы з тых, каго білі ў гарадзкім парку, палохалі ў КДБ як меркаваных “датскіх шпіёнаў”, а цяпер вось яны ўжо злодзеі".
Брэсцкая Антыфа — незарэгістраваная суполка маладых людзей. Яны супрацьдзейнічаюць скінхэдам і радыкалам, якія малююць свастыкі на сценах.