viasna on patreon

Орша: На безальтэрнатыўных акругах - не апазіцыянеры

2010 2010-03-30T12:22:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апублікаваныя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета. На дэпутацкія мандаты ў 30 акругах прэтэндуюць 59 кандыдатаў. Тры акругі з'яўляюцца безальтэрнатыўнымі - на іх зарэгістравана па аднаму кандыдату, зразумела, гэта не прадстаўнікі апазіцыі. На двух акругах будуць супернічаць па тры кандыдаты, на астатніх 25-ці - па два.

Падчас рэгістрацыі стратаў не было. Усе прэтэндэнты, якія падалі дакументы на рэгістрацыю, атрымалі пасведчанне кандыдата ў дэпутаты.

Становіцца сумнай традыцыяй непісьменнасць аршанскіх  чыноўнікаў. Так, у рашэнні гарадской камісіі аб рэгістрацыі Аляксандра Камінскага кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета указана “друг партии БНФ”. Выбарчы кодэкс зусім не патрабуе ўказваць спіс “друзей” ці “врагов” таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты. Да таго ж цалкам незразумела, чаму апублікаваныя "друзья" толькі ў аднаго з іх. Магчыма, гэта так прадстаўнікі тэрытарыяльнай камісіі - старшыня І. Хамутоўская, кіраўнік  справамі гарвыканкаму, і сакратар І. Лоўчая, настаўніца сярэдняй школы, пераклалі з беларускай мовы выраз "сябар Партыі БНФ".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства