viasna on patreon

Магілёў: Пасля адкрытага пасяджэння абласной камісіі пачалося закрытае

2010 2010-03-30T10:32:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля адкрытага пасяджэння Магілёўскай абласной выбарчай камісіі пачалося закрытае. Пра гэта паведамляе адначасова праваабаронца і назіральнік ад ГА “БНФ Адраджэнне” Барыс Бухель, які прысутнічаў на адкрытым пасяджэнні.

“Як толькі скончылася афіцыйная частка пасяджэння абласной выбарчай камісіі, - гаворыць Барыс Бухель, - усіх сябраў гэтай камісіі папрасілі застацца ў актавай залі, а назіральнікаў папрасілі яе пакінуць.  Я выйшаў, але праз пэўны час узгадаў, што пакінуў у зале свае ўласныя рэчы і з гэтай нагоды вярнуўся назад. Сітуацыя выглядала наступным чынам – сакратарка гэтай камісіі Любоў Макаранка зачытвала ўсім прысутным нейкія ўказанні”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства