Чачэрскі раённы савет дэпутатаў стэрыльна абновіцца пасля выбараў на палову
На 30 дэпутатскіх мандатаў у Чачэрскі раённы савет дэпутатаў «прэтэндуе» 30 чалавек. З кандыдатаў 15 чалавек — гэта «стараслужачыя», то бок тыя, хто зараз з'яўляецца дэпутатам райсавета, і 15 - «навабранцы», але таксама свае людзі — дырэктары школ, дырэктары і спецыялісты прадпрыемстваў, начальнік падатковай, начальнікі аддзелаў райвыканкама, начальнік каммунальнай гаспадаркі, начальнік аддзелу Дэпартамента аховы.
Дарэчы, старшыня раённай выбарчай камісіі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Сяргей Малюкоў, сам балатуецца ў дэпутаты райсавета.
Яшчэ да пачатку агітацыі раённая газета «Чачэрскі веснік» поўным ходам піярыла сваіх кандыдатаў, на 22 сакавіка нават яшчэ не зарэгістраваных. Так, у артыкуле «Давер расце» газета распавяла чытачам пра начальніка каммунальнай гаспадаркі Сяргея Мішакова.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”