viasna on patreon

Суд адмовіў Тацяне Шапуцька ў задавальненьні скаргі да БДУ

2010 2010-03-26T17:21:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shapucka_t.jpg

Суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў скаргі маладафронтаўкі Тацяны Шапуцькі, па фармальнай прычыне адлічанай летась за пропускі.

Судовы разгляд пазову былой студэнткі юрфаку Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі да згаданай навучальнай установы і Міністэрства адукацыі Беларусі пачаўся 25 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Адлічаная пры канцы мінулага году студэнтка перакананая, што пакараньне не адпавядала маштабу правапарушэньня.

Моладзевая актывістка лічыць, што ў рашэньні праглядаецца яскрава палітычны падтэкст: загад рэктара БДУ на выключэньне зьявіўся неўзабаве пасьля вяртаньня з Брусэлю, дзе яна брала ўдзел у форуме “Усходняга партнэрства” 16-18 лістапада 2009 году. Апроч таго, ад Тацяны неаднаразова патрабавалі зьнізіць “градус” актыўнасьці ў “Маладым фронце” -- маўляў, сам факт такога сяброўства нэгатыўна ўплывае на імідж усёй навучальнай установы. Суд палітычных матываў у дзеяньнях рэктарату не знайшоў.

Гаворыць Тацяна Шапуцька:

“Судзьдзя прыняў усе аргумэнты Міністэрства адукацыі і БДУ – і наконт прадстаўленьня дысцыплінарнага ўзьдзеяньня ў выглядзе службовай запіскі, і наконт законнасьці загаду з гледзішча правілаў унутранага распарадку ў загадзе аб адлічэньні. Сказаў, што нашы аргумэнта фармальна не пераканаўчыя і цалкам прыняў бок супрацьлеглы. Зараз мы маем 10 дзён, каб дадаць касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд”.

У скаргах на імя рэктара БДУ Сяргея Абламейкі і міністра адукацыі Аляксандра Радзькова Тацяна Шапуцька прасіла наноў перагледзець рашэньне і прызнаць незаконным загад аб адлічэньні з БДУ. Аднак банальныя адпіскі вымусілі ўрэшце зьвярнуцца ў суд. І хоць пасьля адлічэньня з унівэрсытэту Тацяну прынялі на дыстанцыйнае навучаньне ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні, сваім пазовам супраць БДУ і Міністэрства адукацыі яна спрабавала дамагчыся справядлівасьці і намінальнага аднаўленьня на вучобу.

Актывістка "Маладога Фронту" працягне судзіцца з БДУ
 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства