viasna on patreon

Мазыр: Маёр забараніў Ф.Вячорку весьці выбарчую кампанію

2010 2010-03-27T20:34:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cалдат-"палітычны прызыўнік" Францішак Вячорка,які служыць у Мазыры, быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савету 24 сакавіка.

Цяпер ён чакае вэрдыкту Цэнтральнай ваенна-лекарскай камісіі наконтмагчымага камісаваньня.
Адразу пасля рэгістрацыі Ф.Вячорка звярнуўся да камандаваннябатальёну з рапартам аб прадастаўленні яму месячнага адпачынку для
вядзення выбарчай кампаніі. Права на такі адпачынак ён мае паводлезаканадаўства. Аднак мазырскія вайскоўцы перадалі рапарт камандаваннюбрыгады ў Баранавічы, і тэрмін адказу на рапарт невядомы.
Таму Ф.Вячорка напісаў на імя камандзіра батальёну некалькі рапартаўаб штодзённым звальненні яго ў горад 25, 26, 27 і 28 сакавіка з мэтайпачаць выбарчую кампанію: наведаць тэрытарыяльную выбарчую камісію,падрыхтаваць і размясьціць у друкарні друкаваныя матэрыялы, заключыцьдамовы наконт сустрэчаў з выбаршчыкамі ў памяшканьнях.
Афіцэры напачатку заявілі Ф.Вячорку, што паколькі ён знаходзіцца ўсанітарнай частцы, то не мае права на звальненні. Вячорка
падкрэсліў, што не мае статусу хворага, не знаходзіцца на лячэнні, іпапярэдні дазвол на звальненне 27 сакавіка быў дадзены пры ўмове
суправаджэння яго афіцэрам.
Аднак у апошні момант выканаўца абавязкаў камандзіра батальёну маёрВ.Капыловіч забараніў Ф.Вячорку ісці ў звальненне, не тлумачачыпрычынаў і не дазволіўшы задаць пытанні.
Сябры ініцыятыўнай групы і давераныя асобы кандыдата ў дэпутатыФ.Вячоркі разглядаюць паводзіны маёра В.Капыловіча як свядомае
парушэнне законнага права Вячоркі весці выбарчую кампанію істварэнне штучных перавагаў ягонаму канкурэнту, былому супрацоўніку
мясцовай адміністрацыі, цяпер дырэктару гарналыжнага комплексу. А тойфакт, што мазырскае камандаванне пераслала ягоны рапарт на месячныадпачынак у Баранавічы,  выглядае на свядомае зацягванне адказу.
Ф.Вячорка будзе звяртацца са скаргамі на дзеянні камандавання ў сувязі з выбарамі ў адпаведныя інстанцыі.

“Прваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства