viasna on patreon

Гомель: Прадстаўнікам АГП адмовіліся прадставіць інфармацыю, ці ўключаны сябры партыі ў склад участковых камісій

2010 2010-03-11T08:23:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Гомельскай гарадской арганізацыі АГП прысутнічалі на паседжаннях па фарміраванню ўчастковых камісій, але ў адміністрацыях Чыгуначнага і Савецкага раена ім адмовіліся прадставіць звесткі, ці ўключаны сябры партыі ў склад камісій. На паседжаннях былі агучаны толькі лічбы пра вылучаных кандыдатаў для працы ў камісіях ад працоўных калектываў, грамадзянаў, партый, але адмовіліся назваць прозвішчы тых, хто ўсе ж трапіў у камісіі ад АГП.

«Лічу, што такія дзеянні парушаюць артыкул 65 Канстытуцыі, артыкул 13 Выбарчага кодэксу, а таксама нас пазбавілі права абскардзіць рашэнне камісіі ў трохдзенны тэрмін», - адзначыў старшыня гарадской арганізацыі АГП Андрэй Толчын. Ен накіраваў скаргу ў гарвыканкам, дзе просіць абавязаць адміністрацыю прадставіць звесткі аб уключаных ці не ўключаных у склад камісій партыйцах, але лічыць, што гэта плёну не дасць. «Пакуль гарвыканкам дасць адказ, ці абавяжа, напрыклад, прадставіць нам звесткі — то тры дні пройдуць, час страчаны», - выказаў меркаванне Толчын.

Ад гарадской арганізацыі АГП для працы ў камісіях на тэрыторыі Савецкага раена былі прапанаваны 45сябраў партыі.

АГП накіравала для ўключэння ў склад участковых камісій у Жлобіне 4 чалавекі, але толькі адзін партыец быў уключаны ў склад камісіі. Трапілі ў участковыя камісіі ў Жлобіне два сябры партыі левых «Справядлівы свет» - з 12-ці прапанаваных.

Як паведаміў абласны каардынатар Руху «За свабоду» Петр Кузняцоў, 54 сябры Руху мелі намер прыняць удзел у працы камісій шляхам падачы заяў ад грамадзянаў. На дадзены момант вядома, што, напрыклад, у Добрушы з 5 прэтэндэнтаў, сябраў Руху, у склад участковых камісій нікога не ўключылі. У Рэчыцы з двух чалавек з Руху, якія падавалі заявы ад грамадзянаў, ў камісію ўключылі толькі аднаго.

“Праваабаронцы за свбодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства