viasna on patreon

Спэцслужбы атрымалі доступ да базаў мабільных апэратараў

2010 2010-03-05T13:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg

Парадак узаемадзеяньня апэратараў электрасувязі зь сілавымі структурамі зацьверджаны ўказам А.Лукашэнкі № 129.

Асноўныя палажэньні:

  • Уводзіцца панятак аддаленых пунктаў кіраваньня сыстэмамі тэхнічных сродкаў для забеспячэньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, пад якімі разумеюцца аб'екты з апаратнымі і праграмнымі сродкамі для кіраваньня сыстэмай апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў (САВМ);
  • Пры пабудове сеткі апэратар абавязаны выкарыстоўваць сродкі электрасувязі, якія дазваляюць укараняць і выкарыстоўваць САВМ;
  • Прадугледжана незалежнае падлучэньне аддаленых пунктаў кіраваньня САВМ для органаў дзяржбясьпекі і Апэратыўна-аналітычнага цэнтру;
  • Апэратар набывае, усталёўвае, абслугоўвае і рамантуе тэхнічныя сродкі за свой кошт;
  • Калі САВМ няма, апэратар стварае сілавым структурам умовы, каб можна было падлучыць абсталяваньне і праграмныя сродкаў для правядзеньня аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў;
  • Апэратар абавязаны забясьпечваць бясплатны кругласутачны аддалены доступ да базаў дадзеных абанэнтаў з выкарыстаньнем тэхнічных сродкаў апэратара;
  • Інфармацыя пра ўсе аказаныя абанэнтам паслугі электрасувязі перадаецца спэцслужбам у рэжыме рэальнага часу;
  • Інфармацыя пра звароты да базаў дадзеных пра аказаныя паслугі захоўваецца цягам 5 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства