viasna on patreon

Гомель: Верагоднасць зняцця кандыдатаў ад АДС вельмі высокая

2010 2010-03-05T13:06:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская кааліцыя АДС пакідае за сабой права зняць сваіх кандыдатаў у выніку неўключэння ў склад участковых камісій прапанаваных кандыдатур. Пра гэта патэнцыйныя кандыдаты ад дэмакратаў заявілі на прэс-канферэнцыі, якую ладзілі 4 сакавіка ў Гомелі.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў падкрэсліў, што верагоднасць зняцця кандыдатаў вельмі высокая, бо досвед паказвае, што калі некага прапускаюць у акруговыя камісіі, то ва ўчастковыя вельмі рэдка.

«Выбары які ўжо год у нашай краіне не праводзяцца, ёсць толькі імітацыя іх. Досвед паказвае, што нават калі мы абыдзем усе кватэры, за нас аддадуць галасы 90%, усё роўна дэпутатамі стануць тыя, каго прызначаць зверху», - лічыць Васіль Палякоў. Ен адзначыў, што кандыдатамі ў дэпутаты партыйцы вылучаюцца як ад партыі, так і шляхам збору подпісаў, як, напрыклад, Марат Афанасьеў са Жлобіна. Некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ўжо падалі дакументы на рэгістрацыю.

Як ад «Справядлівага свету», так і ад АГП у вобласці маюць намер балатавацца ў дэпутаты розных узроўняў прыкладна па 40 чалавек. Ад Руху «За свабоду» у вобласці маюць намер удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты 10 чалавек. Яны вырашылі ісці да канца, то бок не здымаць сваіх кандыдатаў з выбараў ні пры якіх умовах.

Лідэр гомельскіх “левых” Уладзімір Сякерка выказаў меркаванне, што не мае асаблівага плёну збіраць подпісы ў такіх умовах, якія прапануюць улады.

«Пікеты можна праводзіць толькі па завуголлях, у шматлюдных месцах гэта забаронена. Але некалькі партыйцаў збіраюць подпісы — іх цікавіць сам працэс. А ацэньваючы сам працэс, я б паставіў адзнаку «2» па пяцібальнай сістэме ўладам за стварэнне тэрытарыяльных камісій, у якія былі ўключаны адзінкі ад прапанаваных кандыдатур. За працэс фарміравання акруговых камісій можна ставіць «3» з мінусам: ад прапанаваных АДС кандыдатур туды трапілі толькі 40%. А што тычыцца месцаў для правядзення пікетаў, то як можа кандыдат сустракацца з выбаршчыкамі Валатавы ў Касцюкоўцы, мікрараене Сельмаш ці Доме культуры глухіх?», - пракаментаваў Сякерка.

Ен адзначыў, што партыя ўжо зафіксавала некалькі спроб ціску як на патэнцыйных кандыдатаў, так і сябраў камісій, і нават на родзічаў людзей, якія мелі намер балатавацца ў дэпутаты. Напрыклад, як у Рагачове сябра партыі прымусілі адмовіцца ад удзелу ў выбарах пад пагрозай звальнення з працы. Разам з тым, сябры і кааліцыі і Руху адзначаюць, што пры зборы подпісаў за кандыдатаў не ўзнікала ніякіх праблемаў.

Прадстаўнікі кааліцыі распавялі, што сябры партый, уключаныя ў склад акруговых камісій, плануюць вылучацца кандыдатамі. У выпадку, калі іх зарэгіструюць, то працу ў камісіях яны спыняць.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства